Образцовый ансамбль белорусской музыки "Палескі чабарок"

Фальклорны ансамбль вучняў «Чабарок» быў створаны ў 1990 годзе мастацкім кіраўніком Маскаленка Ганнай Мікалаеўнай. У яго склад уваходзілі вучні па спецыяльнасцях: цымбалы, скрыпка, баян, духавыя інструменты і іншыя. Прыарытэтнымі напрамкамі ў рабоце з гэтым калектывам сталі: знаемства сучаснага слаухача з традыцыямі выканання беларускай народнай музыкі, папулярызацыя яе сярод слухачоў, прывіццё пачуцця любові вучняў да родных мелодый, прапаганда беларускага нацыянальнага мастацтва.

У пачатку ўвесь рэпертуар ансамбля складаўся выключна з народнай музыкі. Усе інструментоўкі і аранжыроўкі выконваліся кіраўніком. Ансамбль вельмі падабаўся гледачам. Ён стаў актыўна ўдзельнічаць у школьных канцэртах, выступаючы перад бацькамі, у дзіцячых садах, агульнаадукацыйных школах, прадпрыемствах горада, адкрытых канцэртных пляцоўках як у складзе зборных канцэртаў, так і з сольнымі праграмамі.

У 1992 годзе ансамбль «Чабарок» пабываў з канцэртнай праграмай у Германіі, дзе беларуская музыка ў яго выкананні мела вялікі поспех.

У 1999 годзе Маскаленка Ганна Мікалаеўна перадала кіраўніцтва ансамблем Благадаравай Марыне Васільеўне, якая да таго часу мела вялікі вопыт работы з такім гуртам. Тады ж быў вырашаны далейшы напрамак у рабоце ансамбля і пастаноўлена разам з фальклорнай музыкай уключаць у репертуар творы беларускіх кампазітараў, а таксама апрацоўкі рускіх, украінскіх, малдаўскіх п , ес і танцаў. З фальклорнага калектыву ансамбль пераўтварыўся ў ансамбль беларускай музыкі « Палескi Чабарок». У 2000 годзе ў яго склад увайшлі салісты – вакалісты харавога аддзялення школы.

У 2002 годзе на гарадскім фестывалі «Родных мелодый перазвон» ансамбль быў узнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені за высокае выканаўчае майстэрства. А ў 2003 годзе на абласным фестывалі ім Г.У. Жыхарава «Палескі Чабарок» атрымаў Дыплом І ступені за высокае прафесійнае майстэрства. Каб забяспечыць пераемнасць пры абнаўленні складу ўдзельнікаў, у 2002 годзе была створана малодшая группа ансамбля. 

Сёння ў рэпертуары ансамбля шмат песень, акампанементаў да танцаў, інструментальных твораў. Рэпертуар пастаянна папаўняецца. Па-ранейшаму яго аснову сладае беларуская народная музыка.

Ансамбль знаходзіцца ў добрай выканаўчай форме, працуе вельмі шмат, творча, з натхненнем. Вялікую работу вядзе кіраўнік Благадарава Марына Васільеўна па вывучэнню нацыянальнай беларуская музыкі, падбору рэпертуара, аранжыроўцы, пошуку новых сродкаў выразнасці. Беларускія народныя песні выконваюцца ўдзельнікамі з асобым задавальненнем і любоўю. Дзеці з вялікім захапленнем наведваюць заняткі ансамбля.

У 2004 годзе ансамбль «Палескі Чабарок» атрымаў ганаровае званне «узорны». Гэта стымулюе і ўскладае на ўдзельнікаў высокую адказнасць. У 2021 годзе ансамбль зноў падтвердзiў званне «узорны».

Ансамбль добра вядомы ў горадзе і за яго межамі, па-ранейшаму вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Яго сольныя праграмы – гэта міні – спектакль: святочны, задорны, які дорыць радасць як самім маленькім артыстам, так і гледачам. Без ансамбля ў школе не абыходзіцца ні водная важная падзея.